Кожная нацыя шануе сваю культуру, мову, гісторыю. А беларусаў суседзі акупавалі і ўводзілі ім сваю мову, насаджалі сваю культуру. І менавіта праз гэта мы дайшлі да занядбаньня сваёй мовы і нават перапісваем гісторыю. Колькі гэта будзе працягвацца?

Ня ў нашых сілах прымаць законы, але ў нашых сілах сказаць «Так» роднай культуры й мове.

Мы ня кажам, што трэба нешта зачыняць ці зьнішчаць, а карыстаемся прынцыпам: «Любіш сваё, зразумей і чужое. Любіш чужое, шануй і сваё» (Л.Вольскі).

14 мая пройдзе Рэспубліканскі дзень роднай культуры. У гэты дзень мы просім вас размаўляць на беларускай мове, няважна якой якасьці будзе гутарка — нават трасянка. Галоўнае, што Вы паспрабуеце. Таксама просім у гэты дзень наведаць які-небудзь беларускі тэатар, канцэрт ці вечарыну.

Віталь Дабранач

Кантакты: www.voka.tk [email protected], Моладзевая ініцыятыва «Вока» (Менск), ЗТМН «Замкавая гара» (Наваградак), моладзевы цэнтар «Гарт» (Гомель), моладзевы цэнтар «Дзедзіч» (Берасьце).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0