Ніжэйшая інфаграфіка можа падацца крыху вар’яцкай, але насамрэч гэта не так. Навукоўцы выкарыстоўваюць «твары Чарнова», бо людзі ўспрымаюць твары куды лепш, чым лічбы, што дазваляе ім заўважаць нават дробныя адрозненні ў дадзеных.
Гэтыя ж твары паказваюць стан 15 нашых «статысячнікаў», якія прааналізаваў Цэнтр новых ідэй падчас стварэння Рэйтынгу беларускіх гарадоў.






