Уровень по-прежнему высок: участники топа оставили вне его не абы кого, а Макса Коржа, NAVIBAND и Леру Яскевич, традиционных представителей наших итоговых материалов.
Также рейтинг остался без прежних победителей: у «Дай Дорогу!» і «Петли Пристрастия» не вышло новых клипов. Тем более, лучшее видео 2020 года — «Баю-бай» от брестских панков — вообще было признано экстремистским, а Юрий Стыльский уехал из страны. Что касается «Петли Пристрастия», то им запрещают выступать в Беларуси, а презентовать новый альбом минчане вынуждены на зарубежных площадках.
Что было в предыдущие годы:
2020: Белорусский протест и искусство на серых панельках: топ-20 белорусских клипов 2020 года
2019: Ноунеймы и Лидия Ермошина: 19 лучших клипов белорусских исполнителей в 2019 году
2018: Откровенные танцы и генератор картошки: 18 лучших ВИДЕОклипов белорусских исполнителей в 2018 году
Чем порадовал 2021 год?
20 месца. Демпо — Когда-нибудь
Малады індзі-гурт, які адкрывае наш топ, прысвяціў сваё відэа ўсім тым, хто сумняецца, але працягвае.
Да здымак музыкі рыхтаваліся тры тыдні, а ў выніку працэс заняў 20 гадзін, падчас якіх змянілася шэсць лакацый, сярод якіх вялікі басейн і баксёрскі рынг.
19 месца. NEMIGA — Только не молчи
Дуэт NEMIGA здымаў кліп у Кіеве, дапоўніўшы прыгожыя лакацыі і яркія вобразы герояў гонкамі на рарытэтных аўто.
Гэта відэа на песню пра стан ціхамірнага шчасця, якое кожны можа здабыць, знаходзячыся побач з каханым чалавекам.
18 месца. Тима Белорусских — Тает ещё
У Цімы Беларускіх быў няпросты год: у канцы студзеня яго затрымалі з наркотыкамі, за што вясной ён атрымаў два гады «хатняй хіміі». Пасля было інтэрв'ю ў Юрыя Дудзя, за якое на рэпера і журналіста падаў у суд лэйбл Kaufman, чыім артыстам ён быў раней.
Але спісваць артыста з рахункаў дакладна не варта — ён дагэтуль выпускае хіты, якія збіраюць мільёны праглядаў.
17 месца. ЛСП — Есть деньги нет чувств (асцярожна: мацюкі)
У відэа Алег ЛСП выступае ў ролі трэнера для тых, хто хоча дасягнуць поспеху ў жыцці. Сэнс ягоных трэнінгаў супадае з назвай трэка: ёсць грошы — няма пачуццяў. І тады ўсё нібыта будзе добра, але ці ў грошах шчасце?
16 месца. Зміцер Вайцюшкевіч — Жук і жолуд
Відэа на песню з дзіцячага альбома «Вясёлка над плёсам». Гэта музычны праект на вершы паэта Аляксея Пысіна, у якім, апрача Вайцюшкевіча, узялі ўдзел Лявон Вольскі, Святлана Бень, Naviband, Ганна Шаркунова і іншыя вядомыя выканаўцы.
Маляваў кліп Андрусь Такінданг, а анімацыю зрабіў Дзяніс Міжуй.
15 месца. Vinsent — Kosmas
Сёлета вядомы беларускі рэпер вярнуўся з кліпам на новую песню «Kosmas», якую прысвяціў «нашым людзям, нашаму вялікаму любімаму народу», які змагаецца за сваю будучыню.
14 месца. IOWA — Бросай
Кліп IOWA — гэта міні-фільм пра спробы вярнуць зніклае каханне.
У недалекім будучым малады чалавек у лабараторыі стварае клонаў сваёй каханай, якіх спрабуе навучыць будзённым рэчам: паказвае старыя ролікі, на якіх яны шпацыруюць і цалуюцца. Але робат пачынае плакаць і ламаецца. І так па новай.
13 месца. ZVONKU — BRATKA
У кліпе гурта, які раней называўся Zanzibar і выступаў у балаклавах, зняўся адзін з найлепшых маладых беларускіх акцёраў Дзмітрый Давідовіч.
«Музычны адказ і рэфлексія на тыя падзеі і крызіс, у якім апынулася грамадства», — так сціпла музыканты апісваюць сваю работу.
12 месца. DLINA VOLNY — Tomorrow
Малады гурт, які не асабліва вядомы ў Беларусі, сёлета выпусціў альбом на амерыканскім лэйбле і зняў не адзін якасны прыгожы кліп. DLINA VOLNY — адзіныя ў нашым чарце, хто трапіў у яго двойчы. Наперадзе вас чакае яшчэ адно відэа ад мінскай каманды.
11 месца. Weed & Dolphins — Anchor Chain
Тут падобная гісторыя: клаўд-панкі з Мінска не так вядомыя на радзіме, як у Заходняй Еўропе, дзе яны часта даюць канцэрты.
Галоўны герой відэа спявае, скаваны ланцугамі, якімі кіруе таямнічы дэльфін, галоўны сімвал гурта. А вакол танцуюць людзі пад гітарныя рыфы.
Дарэчы, відэа знята на мабільны тэлефон Samsung.
10 месца. Shuma — Kusta
«Пошук гармоніі заўсёды звяртае наш позірк унутры сябе. Да стваральнага жаночага пачатку і мужчынскага, што рухае да новага. Матыў шляху, які непадуладны часу, і перараджэння знайшоў адлюстраванне ў візуальным рашэнні кліпа», — так апісвала відэа, дарэчы, таксама знятае на тэлефон, вакалістка электроннага калектыва Руся.
9 месца. Елена ЖелудOk — Дзекаць і цекаць
З гэтай песняй выканаўца культавай «Шчучыншчыны» збіралася паехаць на «Еўрабачанне». Але, замест гумарыстычнай гераіні, ад Беларусі ледзь не паехалі фрыкі з «Галасоў ЗМеста».
На шчасце, абедзве песні баранавіцкага гурта забанілі. На міжнародны конкурс ад Беларусі ніхто не паедзе і ў 2022 годзе.
8 месца. Лиса — Розариум
Кліп маладой спявачкі дакладна не пакіне нікога абыякавым. Гэта відэа пра моц і прыгажосць жанчыны на фоне гістарычных месцаў Беларусі.
Калі Ліса расказвала пра свой альбом, то гэтую песню назвала найбольш сумнай і чуллівай.
7 месца. J:МОРС — Бывай
Напрыканцы года J:МОРС выпусціў сентыментальны кліп пра сумную рэчаіснасць, пра ад'езд з Беларусі дарагіх і блізкіх людзей, якіх з кожным днём становіцца ўсё больш.
«Сумую. Вельмі. Па тых з вас, хто быў побач амаль штодня. Па тых, з кім бачыліся рэдка, але дастаткова было ведаць, што мы ў адным горадзе, у адной краіне, а, значыць, усё норм, усё, як мае быць», — напісаў пра прэм'еру Уладзімір Пугач.
6 месца. Лявон Вольскі & Маргарыта Ляўчук — PAŁON
У анімаваным кліпе мастачка Маргарыта Ціхановіч адлюстравала цэлы свет, у якім цяпер жыве шмат беларусаў. Такой атрымалася новая трактоўка вядомай песні «Палон».
5 месца. DLINA VOLNY — Bipolar
Самы залайканы каментар пад ролікам можна перакласці так: «Гэта ідэальна для танцаў у пакоі з адключаным святлом і на поўнай гучнасці, думаючы пра жыццё». Лепш, відаць, і не апішаш.
4 месца. Molchat Doma — Otveta Net
«Гэта кліп-прытча пра чалавека, які глыбока перажывае разрыў стасункаў і працягвае цягнуць за сабой тое, што больш не мае дачынення да яго будучыні. Ён марнуе апошнія сілы, каб даць каханню выжыць, — сілы, якіх у яго амаль не засталося нават на ўласнае жыццё», — так апісала кліп яго рэжысёрка Іра Рока.
Мінскія гурт трымае клас: ягоныя кліпы апошнія тры гады стабільна ўваходзяць у наш топ і ніжэй чацвёртага месца не апускаюцца.
3 месца. TryNici — Царкоўка
Кліп на песню супергурта (так у музыцы называюць калектыў, у які ўваходзяць выканаўцы, якія сталі вядомымі ў іншых гуртах) TryNici на купальскую песню мусіў выйсці яшчэ мінулым летам, але падзеі ў Беларусі перашкодзілі рэлізу.
Здымкі кліпа адбываліся ў неверагодна прыгожых мясцінах Віцебскай вобласці. Паўтарыць іх будзе часова немагчыма, бо двое з трох удзельнікаў гурта знаходзяцца за мяжой.
2 месца. NAKA — Iznutri
Балючае ў сваёй рэалістычнасці відэа. Шэрасць, безнайдзенасць і адсутнасць чагосьці добрага.
NAKA ў сваім відэа спрабуе прагаварыць вялікі боль, з якім жывуць беларусы. Ён не цішэе, а пераходзіць з аднаго віда ў іншы.
Гурт заклікае ў новым годзе дзейнічаць, быць моцнымі і салідарнымі як ніколі.
1 месца. Intelligency — Malitva Belaruskaja
Першы радок займае яшчэ адно відэа пра нашу рэальнасць, але ў фармаце страшнай казкі. Яна багатая іншасказаннямі ў сюррэалістычных дэкарацыях.
Intelligency пераасэнсавалі ідэю традыцыйнай батлейкі і напоўнілі яе новымі метафарамі і сімваламі.
Каментары