Адам Глёбус
18.11.2005 / 13:0
Невялікае пра вялікіх
Хакусай
Працаваць да зьнямогі, да поўнай страты энэргіі, да дрыжыкаў ва ўсім целе я навучыўся ў Кацусіка Хакусая. Ён працаваў да страты прытомнасьці. Прачытаўшы пра тое, я сам пачаў маляваць цэлымі днямі. Я першым прыходзіў у мастацкую вучэльню і апошнім сыходзіў. У прадуктовай краме куплялася булачка за 7 капеек. Яна зьядалася разам з чорным начным паветрам…
14.02.2005, 17:37
Сакрат і напісанае
Чамусьці ў паводзінах Сакрата вылучаюць той факт, што ён не натаваў сваіх думак. Ён сапраўды нічога не запісваў, але напісаў Сакрат шмат, бо валодаў здатнасьцю пісаць свае думкі празь іншых.
14.03.2005, 22:26
Леанарда і плесьня
Мы кавалкі сонечнага сьвятла, загуслага на кароткі час, рухомыя формы сонечнай энэргіі. Гэта так, калі бачыць сьветлае. А насамрэч мы плесьня, балотная плесьня на паверхні зямной кулі. Першы, хто заўважыў і выявіў плесьневую сутнасьць чалавечага існаваньня, быў Леанарда.
16.03.2005, 14:55
Мадыльяні і цуркатаньне малака
Захапленьне ілюзорнымі каштоўнасьцямі і спакусьлівасьцямі мастацкіх вобразаў так зацягвае ў калейдаскапічны сьвет адлюстраваньняў, што часам надоўга забываесься пра смак рэальнасьці, пра жыцьцё нармальнае і грунтоўнае. Насамрэч я заўсёды любіў і люблю водар сьвежага малака, што цуркамі зьбягае з вымені ў вядро. Люблю духмянасьць гароду пасьля спорнага дажджу. Люблю простае сялянскае жыцьцё з гаспадаркаю, дзе авечкі ў цяпле вечаровага сонца выбягаюць са статку і бягуць да цябе, ведаючы, што іх чакае кавалак хлеба. Дзіўна, але багемны парыжанін Амэдэо Мадыльяні выказаў падобную думку: «Я не работнік і не гаспадар. Мастак мусіць быць вольны, не навязаны на ланцуг. Адзіны, хто вядзе нармальнае жыццё, — гэта селянін, земляроб».
25.03.2005, 12:18