БЕЛ Ł РУС

З 1 студзеня мабільная сувязь даражэе на 20%

1.12.2012 / 15:22

Nashaniva.com

Да кошту паслуг будзе дададзены 20%-ы падатак. Раней існаваў 5%-ы падатак на сувязь.

З 1 студзеня 2013 года да кошту паслуг сувязі для фізічных асоб будзе дададзены 20%-ны падатак на дабаўленую вартасць.

Гэта звязана з адменай раней існуючай льготы па ПДВ.
Раней паслугі электрасувязі не абкладаліся падаткам. Да пачатку 2011 года існаваў спецыяльны 5%-ны падатак на сувязь.

Пра рост кошту ўсіх паслугаў ужо заявіў Velcom.

Найхутчэй, скасаванне льготы на ПДВ закране і кампаніі, якія забяспечваюць доступ да інтэрнэту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула