БЕЛ Ł РУС

Снегапад абясточыў пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы

13.12.2012 / 14:31

У Беларусі з-за моцных снегападаў адключаныя знешнія крыніцы падачы электраэнергіі ў пунктах пропуску «Аляксандраўка» і «Новая Рудня» на мяжы з Украінай, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

«Зараз электразабеспячэнне гэтых пунктаў пропуску робіцца за кошт рэзервовых крыніц сілкавання. Працяглая эксплуатацыя гэтага віду абсталявання прадугледжвае перыядычнае, на працягу сутак, правядзенне рэгламентных працаў з часовым прыпыненнем электразабеспячэння. У сувязі з гэтым спыняецца мытнае афармленне тавараў, што ўплывае на прапускную здольнасць пунктаў пропуску і магчыма ўтварэнне чэргаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Дзяржаўны мытны камітэт рэкамендуе перавозчыкам і фізічным асобам скарыстацца магчымасцямі бліжэйшых рэспубліканскіх пунктаў пропуску Гомельскай мытні «Камарын» (для легкавога аўтатранспарту) і «Новая Гута» (для грузавога і легкавога).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула