БЕЛ Ł РУС

Тозік: Важна пераканаць маладыя сем'і нараджаць другое дзіця

20.12.2012 / 16:28

Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік 20 снежня на сумесным пасяджэнні дзвюх палат парламента.

Паводле яго слоў, у Беларусі прапрацоўваюцца дадатковыя формы падтрымкі сем’яў пры нараджэнні другога дзіцяці.
У 2014–2015 гадах запланавана рэалізацыя пілотнага праекта, у межах якога будуць апрабаваныя дадатковыя формы падтрымкі сем’яў пры нараджэнні другога дзіцяці.

Але сям’я, «якая забяспечыць захаванне беларускага народа», гэта, паводле слоў віцэ-прэм’ера, сям’я з трыма дзецьмі.

«Да гэтага трэба імкнуцца ўсімі сродкамі: фінансавымі, матэрыяльнымі, вырашэннем жыллёвага пытання», — заявіў Тозік. Сёння ж, дадаў ён, толькі 5% беларускіх сем’яў маюць трох і больш дзяцей, тады як 65% сем’яў выхоўваюць адно дзіця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула