Шапіра падарыў героям-выратавальнікам з Гродна ноўтбукі
Павал Янушкевіч застаецца ў бальніцы.
Павел Янушкевіч, які, ратуючы дзяцей, пацярпеў найбольш, і ягоная жонка Ірына акурат чакаюць дзіця.
21-гадоваму Паўлу Янушкевічу давядзецца сустракаць Новы год у бальніцы: яшчэ месяц будзе заставацца пад назіраннем дактароў. Хлопца ўжо перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне. Наведнікаў да яго не пускаюць — толькі родных. Па словах жонкі Ірыны,
Павел сябе адчувае значна лепш, чым ў першыя дні пасля здарэння.
Станіслаў Кончык. |
Другі выратавальнік, што пацярпеў пры ліквідацыі наступстваў прарыву трубапроваду, атрымаў значна меншыя апёкі.
Навагоднія святы 22-гадовы Станіслаў Кончык сустрэне ўжо дома, а не ў бальнічнай палаце.
Паўла і Станіслава прадставяць да дзяржаўных узнагародаў. А старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра наведаў выратавальнікаў у бальніцыі і падарыў ім ноўтбукі.
Іншыя выратавальнікі, што бралі ўдзел у ліквідацыі той аварыі, атрымалі граматы і лісты з падзякамі.
Стала вядома, наколькі вялікімі былі наступствы прарыву трубапроваду ацяплення 18 снежня. Праз тое, што прарвала ў адным доме,
без цяпла засталіся 21 389 (!) кватэр, а гэта дзве траціны трохсоттысячнага Гродна.
Аданосна прычын аварыі яшчэ вядзецца праверка.