БЕЛ Ł РУС

Парламент Японіі зацвердзіў новага прэм'ера

26.12.2012 / 9:40

Ніжні парламент Японіі зацвердзіў на пасадзе прэм’ер-міністра кансерватара Сіндза Абэ. 58-гадовы кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі, які ў 2006–2007 гадах ужо ўзначальваў урад, абяцаў скарыстацца другім шанцам і вывесці трэцюю эканоміку свету з зацяжнога крызісу.

Абэ становіцца сёмым па ліку прэм’ер-міністрам Японіі за шэсць гадоў.

Урад прэм’ер-міністра Японіі Есіхіка Ноды раней у поўным складзе сышоў у адстаўку, каб парламент мог афіцыйна прагаласаваць за прызначэнне новым прэм’ерам кансерватара Сіндза Абэ.

58-гадовы Абэ, вядомы сваёй нацыяналістычнай рыторыкай, прывёў сваю кансерватыўную Ліберальна-дэмакратычную партыю да перамогі на выбарах 16 снежня. Да гэтага партыя тры гады была ў апазіцыі.

На палітычным парадку дня Абэ — наладжванне адносін з суседнім Кітаем і спроба вывесці Японію са шматгадовай дэфляцыі.

Адносіны з Кітаем у апошні час ўскладніліся з-за спрэчкі вакол выспаў у Усходне-Кітайскім моры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула