Гомельскі слесар падазраецца ў тым, што год гвалтаваў дачку-першакласніцу
Следчы камітэт Гомеля завёў у дачыненні да 38-гадовага мужчыны крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да ўласнай шасцігадовай дачкі.
Праваахоўнікі падазраюць у педафіліі гамяльчаніна, які займае ў адной з аўташкол пасаду слесара. Па іх звестках, мужчына на працягу 2012 некалькі разоў гвалтаваў сваю дачку, навучэнку першага класа.
Толькі праз доўгі час дзяўчынка змагла расказаць маці пра бацьку. За неаднаразовае згвалтаванне заведама малалетняй ў дачыненні да 38-гадовага слесара заведзена крымінальная справа. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.