БЕЛ Ł РУС

Чатырохгадовы хлопчык загінуў пры пажары на Барысаўшчыне

2.01.2013 / 11:51

Бацькі пайшлі па справах, а сястра пабегла з сяброўкай. Дзіця засталося адно ў доме.

Чатырохгадовы хлопчык загінуў падчас пажару ў прыватным доме ў вёсцы Вуглы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Трагедыя адбылася позна ўвечары 1 студзеня.
Бацькі, якія працуюць вартаўнікамі на сметніку бытавых адходаў, пакінулі хлопчыка пад наглядам 16-гадовай сястры. Аднак дзяўчына адправілася на шпацыр з сяброўкамі, а дзіця засталося адно ў доме. Дым з-пад даху дома заўважыў сусед. Ён і выклікаў выратавальнікаў.
Прычыны пажару высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула