БЕЛ Ł РУС

Маці і 8-гадовы сын загінулі пры пажары ў Асіповічах

3.01.2013 / 9:30

38-гадовая жанчына і яе васьмігадовы сын загінулі 2 студзеня пры пажары ў адным з прыватных жылых дамоў горада Асіповічы (Магілёўская вобласць).

Узгаранне адбылося ўнутры дома на дзве сям’і. Кіраўнік сям’і, дзе загінулі жанчына і дзіця, не пацярпеў. Таксама не пацярпелі жыхары процілеглай часткі дома.

Прычына ўзгарання і пажару не ўсталяваная. Разглядаюцца некалькі версій.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула