БЕЛ Ł РУС

Протадыякан Кураеў раіць перанесці святкаванне Раства на 1 студзеня

3.01.2013 / 9:31

СГ

а Вы што думаеце пра гэта?

Прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі протадыякан Андрэй Кураеў лічыць неабходным аб’яднаць Новы год і Нараджэнне Хрыстова ў адно свята.

«Я спадзяюся, што з цягам часу ў нашай царквы хопіць мужнасці на прыняцце радыкальнага рашэння, а менавіта — аб’яднаць Раство і Новы год, не перанесці на новы стыль, як у каталікоў, а менавіта перанесці на 1 студзеня дату святкавання Каляд», — заявіў Кураеў у сераду ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Кураеў — адзін з самых заўважных праваслаўных інтэлектуалаў.

Любая іншая дата святкавання Каляд, на яго думку, «спараджае пытанне, на якое ў нас не знаходзіцца адказаў». «Калі новы год ад Нараджэнне Хрыстовае, то чаму ж ён лічыцца не з Нараджэння Хрыстовага? Калі вялікі каляндар, г.зн. наша эра, лічыцца ад Нараджэння Хрыстовага, то чаму маленькі каляндар, дні ўнутры года лічацца з нейкай іншай кропкі? Гэта не лагічна», — цытуюць праваслаўнага місіянера.

«Таму калі ўжо аднойчы нам трэба будзе змена календара — яна напэўна трэба будзе калісьці, я не ведаю, у якіх стагоддзях, — лепш пераносіць не на 25 снежня, а на Новы год… Якая розніца — тыдзень да новага года, тыдзень пасля новага года, неяк гэта крыху дзіўна», — лічыць ён.

Большасць цэркваў у свеце адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня, бо, паводле легенды, яно здарылася пры канцы зімовага сонцастаяння. Большасць праваслаўных цэркваў таксама трымаюцца гэтай даты. А вось

Расейская праваслаўная царква, да якой належыць і большасць беларусаў, застаецца пры даце 7 студзеня.
Яны трымаюцца так званага юліянскага календара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула