БЕЛ Ł РУС

Венесуэла абмяркоўвае здароўе Чавэса

3.01.2013 / 9:34

Асноўны апазіцыйны рух у Венесуэле заклікаў урад «расказаць усю праўду аб стане здароўя прэзідэнта Уга Чавэса».

Венесуэльскі лідар не з’яўляўся на публіцы з часу чарговай аперацыі на Кубе тры тыдні таму назад.

Адзін з лідараў апазіцыі Рамон Авеледа сказаў, што ўрад дзейнічае безадказна, пераконваючы венесуэльцаў у тым, што прэзідэнт Чавэс па-ранейшаму выконвае свае абавязкі.
Лідар апазіцыйнага аб’яднання партый «Дэмакратычнае адзінства» запатрабаваў ад урада інфармацыю аб дыягназе Чавэса.

Міністр па справах навукі Хорхе Арэаза, які, дарэчы, зяць Чавэса і які знаходзіцца цяпер у Гаване, напісаў у сераду ў сваім Twitter, што медыкі характарызуюць стан прэзідэнта як «па-ранейшаму стабільны, але ў цэлым дастаткова аслаблены».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула