У Слуцку на Новы год дзёрзка абрабавалі краму
Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата справа паводле часткі 2 артыкула 207 КК за разбойны напад на магазін у раённым цэнтры.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, з заявай пра злачынства 1 студзеня ў 19.05 у міліцыю звярнулася прадавец магазіна № 58 КУП «Слуцкгандаль».
Яна паведаміла, што пяццю хвілінамі раней невядомы мужчына зайшоў у незачыненае складское памяшканне магазіна, і ў службовы кабінет намесніка дырэктара і ўдарыў некалькі разоў сякерай па руцэ другому прадаўцу, жыхарцы вёскі Леткаўшчына. Потым забраў інкасатарскую сумку з 55 млн. 600 тыс. рублямі, якія належаць КУП «Слуцгандаль», і ўцёк. Пацярпелая ў бальніцу не шпіталізаваная.
Ідзе пошук злачынцы.