Раскрыты крадзеж царкоўнага начыння з касцёла ў Дзятлаўскім раёне
Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі раскрылі крадзеж царкоўнага начыння з касцёла Божага Цела ў вёсцы Дварэц у Дзятлаўскім раёне.
Злачынства было ўчынена ў адну са снежаньскіх начэй незадоўга да Калядаў. Невядомыя ўзламалі дзверы, вынеслі з касцёла пяць пазалочаных чашаў, падсвечнікі, талеркі, іншыя абрадавыя прадметы. З даразахавальніцы было выкрадзена 15 тысяч рублёў.
Праз некаторы час стала вядома, што на калгасным рынку ў Лідзе невядомы мужчына сярэдніх гадоў збыў скупшчыкам антыкварыяту прадметы рэлігійнага культу,якія нібыта дасталіся яму ад памерлага дзеда, на агульную суму прыкладна 17 млн. рублёў. Аператыўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу гэтага чалавека і затрымалі яго.
У крадзяжы з каталіцкага храма падазраецца