БЕЛ Ł РУС

Ратуючыся ад пажару, мінчанка скокнула з 8-га паверха і загінула

3.01.2013 / 10:31

Як паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, труп жанчыны 1953 года нараджэння, гаспадыні кватэры, дзе здарыўся пажар, быў знойдзены ратавальнікамі каля пад’езда дома па вуліцы Сталетава, 2.
Таму і з’явілася меркаванне, што пенсіянерка ратавалася ад агню і кінулася ўніз.

Паводле слоў Дэмбоўскага, 3 студзеня ў тры гадзіны ночы адбылося ўзгаранне маёмасці ў жылым пакоі і калідоры двухпакаёвай кватэры. Пашкоджана мэбля, аконныя рамы, закурана кватэра. Аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка ў кватэры не было.

Пад’езд да месца пажару быў з перашкодамі.

Работнікамі МНС выратавана дачка гаспадыні 1975 года нараджэння, якая з атручэннем прадуктамі гарэння дастаўлена ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

З кватэр, размешчаных вышэй, эвакуявана 15 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула