БЕЛ Ł РУС

Ні ГУУС Мінгарвыканкама, ні МУС пакуль не каментуюць забойства ў Мінску супрацоўніка міліцыі

9.01.2013 / 10:36

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ў двары гэтага дома

Вуліца Машыністаў ідзен ўздоўж чыгункі

Тут застрэліўся забойца.

Ігару Іванчыку было 37 гадоў.

У Ігара Іванчыка засталіся жонка і сын.

ГУУС Мінгарвыканкама і МУС Беларусі пакуль ніяк не каментуюць забойства пры выкананні службовых абавязкаў у Мінску 8 студзеня супрацоўніка міліцыі і раненне яго напарніка,
заявілі ў структурах па сувязях з грамадскасцю гэтых ведамстваў.

8 студзеня прыкладна ў 16 гадзін следча-аператыўная група выбыла на месца здарэння ў прыватны сектар Маскоўскага раёна па заяве адной з мясцовых жыхарак аб тым, што на вуліцы Машыністаў нехта страляе з агнястрэльнай зброі па яе сабаку. Жанчына званіла ў міліцыю па тэлефоне 102. Падчас адпрацоўкі прыватнага сектара яна ўказала на канкрэтнага грамадзяніна, які, паводле яе слоў, страляў у жывёліну.

Загінулага прапаршчыка Ігара Іванчыка характарызуюць як дасведчанага супрацоўніка. Яму было 37 гадоў.

Кажуць, што ён кінуўся абяззбройваць Мікалая П. пасля таго, як быў паранены калега, дадае Еўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула