БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка рэзка крытыкуе пасла Расіі ў Беларусі

15.01.2013 / 12:59

Мікола Бугай

Адказваючы на пытанне дзяржаўнага тэлеканала Беларусь-1 пра адносіны з Расіяй, Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў выказванні пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава: «Ён даволі экзатычна глядзіцца ў гэтых інтэрв'ю [адносна паставак нафты і растваральнікаў у Беларусь]. Ізноў ён пачынае разважаць пра гэтую мазню. Ну вельмі экзатычны чалавек».

Са словаў Лукашэнкі, усе пытанні па нафце былі вырашаныя з Пуціным. «А паслу захацелася выказацца... Іншы раз МЗСы і паслы мала ведаюць пра тое, што адбываецца між дзяржавамі, асабліва на самым высокім узроўні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула