БЕЛ Ł РУС

Нашы ў горадзе. Дзёрзкая акцыя ў Віцебску: нацыянальны сцяг у гонар Каліноўскага - відэа

21.01.2013 / 9:11

Мікола Бугай

Малады чалавек на вачах у людзей падняўся на слуп і ўстанавіў там нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Гэта адбылося ў самым цэнтры горада, каля Сіняга Дома.

Акцыя праведзена ў гонар 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага.

Бел-чырвона-белы беларускі сцяг застаецца дэ-факта забароненым у краіне, пасля таго як у 1995 годзе Аляксандр Лукашэнка замяніў яго на чырвона-зялёны савецкі.

Віцьбіч Сяргей Каваленка трапіў у турму ў 2012-м, за тое што ўмацаваў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай каляднай яліне горада. У Віцебску дзейнічае таямнічы Мірон, які вывешваў сцягі на самых высокіх і недаступных пунктах, у тым ліку на лініях электраперадачы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула