Юры Гумянюк: на аднаго паэта менш
Ён быў эстэтам, яму падабалася некалі называць сябе «лагодным дэндзі», сімвалісты, мадэрністы былых часоў былі яго ўлюбёнымі героямі.
Але жыццё не мела нічога агульнага з былымі часам.
Адзін з апошніх здымкаў Юрыя Гуменюка.
Юры Гумянюк быў самым маладым у абласной арганізацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў, хоць меў сорак тры гады. У гэтыя выходныя я вычытваў перад подпісам у друк наш альманах «Новы Замак». Апошні раз пры сустрэчы мы гаварылі з Юркам аб тым, што ён дасць у наступны нумар. Нельга было дапусціць, што ён не ўбачыць першага.
Кароткае эсэ «Цені Бруна Шульца ў Горадні» будзе яго першай пасмяротнай публікацыяй. Пад ёю — адзін з апошніх здымкаў паэта. Здымак зроблены мною ў мастацкай галерэі «Крыга», што ў старым гарадзенскім дворыку, якіх засталося мала і якія ён вельмі любіў. Юрка сказаў, што на здымку выглядае занадта пагладчэлым і што дашле
Юры Гумянюк прызнаецца ў сваім эсэ, што яму блізкая творчасць Бруна Шульца, міжваеннага польскага літаратара. Што яго герояў няцяжка ўявіць на даваенных гарадзенскіх вуліцах, якія захаваліся дагэтуль. Можна пазнаць і «Вуліцу кракадзілаў», і «Цынамонавыя крамы», і «крыху дэманічна пажадлівых
Для Юркі шмат значыла эстэтыка Бруна Шульца і гарадзенскай пісьменніцы Зоф’і Налкоўскай, якая заўважыла Бруна і дапамагла яму. Ён адчуў у іхнай творчасці значную энергетыку, якая, магчыма, адлюстравалася ў ягоных вершах, прызнаецца ў сваім апошнім эсэ сёння мёртвы паэт.
У верасні на тых вуліцах Горадні, якія захавалі даваенны выгляд, здымалася кіно пра радзівілаўскіх апосталаў, якія зніклі нібыта падчас вайны. Горад стаў на пару дзён ажно Берлінам. Гуменюка запрасілі здымацца ў масоўцы. Казаў мне, што праз сацыяльныя сеткі знайшлі, падышоў як тыпаж. Яму спадабаўся антураж, касцюмы, зброя. Усё выглядала эфектна, а гарадзенскім жанчынам, паводле ягоных назіранняў, падабаліся ролі берлінак.
Сам ён адчуваў сябе нібы ў сваім часе: у паліто, пад капелюшом — класічны выгляд яму вельмі падабаўся. Нездарма любіў здымацца пад матылём, з капелюшом на галаве. Артыстычны выгляд яго цешыў, паэт павінен выглядаць менавіта так, лічыў ён: крыху старамодна,
Летась у галерэі «Крыга» адбылася цікавая падзея: была прадстаўленая ў фотаздымках гісторыя некалькіх гарадзенскіх сем’яў пачынаючы з царскіх часоў. На вуліцы пад яблыняй сядзелі тыя, хто дапамог стварыць выставу, і сярод іх быў Юры Гумянюк, які расказаў пра ўкаранёнасць Гуменюкоў у Горадню. Ён гэтым ганарыўся. Тэкст аб сваёй сям’і ён паспеў напісаць і апублікаваць раней.
Трэцяга студзеня ў галерэі «Крыга» было каляднае спатканне паэтаў, мастакоў, музыкаў. Паэты чыталі вершы, музыкі гралі, мастакі слухалі і пілі віно. Добрае віно, між іншым, было тым разам. Я пайшоў раней, Юрка запыніў і нечакана папрасіў грошай «на кілішак» пасля галерэі. Ніколі раней не чуў ад яго такіх просьбаў і не змог адмовіць. Больш яго не бачыў.
Ён быў эстэтам, яму падабалася некалі называць сябе «лагодным дэндзі», сімвалісты, мадэрністы былых часоў былі яго ўлюбёнымі героямі. Але жыццё не мела нічога агульнага з былымі часам. Гумянюк мусіў трымаць сваю музу, як салаўя, у пакаёвай клетцы, а сам набіраў, вычытваў тэксты ў «Пагоні», пісаў сцэнары для дзіцячай навагодняй ялінкі ў лялечным тэатры, затым бегаў з мікрафонам, рыхтуючы перадачы для радыё.
Першы раз я заўважыў Юрку ў гарадскім аўтобусе, з аднакурснікам абмяркоўвалі паэзію Гумілёва. Гумянюк пайшоў на польскую філалогію ва ўніверсітэце, як толькі яна адкрылася. Стваральніца польскай філалогіі была знаўцай Зоф’і Налкоўскай. Нездарма Гумянюк таксама добра ведаў яе творчасць, балазе яна жыла ў яго любімыя даваенныя часы.
Для тых, хто ведаў Юрыя Гуменюка, быў знаёмы з ягонай творчасцю, цяпер будуць нагадваць аб ім цені паэта: у былым тэатры Тызенгаўза, дзе ён працаваў, у камяніцы 1795 года на Дамініканскай, дзе была рэдакцыя «Пагоні», у купалаўскім універсітэце, у музейным пакоі Зоф’і Налкоўскай.