БЕЛ Ł РУС

Цэлы тыдзень удзень будзе халадней за мінус 10, уначы — за мінус 15

21.01.2013 / 10:55

Сяргей Гезгала

Хрышчэнскія маразы пратрымаюцца да аўторка 29 студзеня.

Нячаста здараецца, каб надвор’е было роўнае ва ўсёй краіне. Удзень мінус 10–15, уначы мінус 14–19. Рэкорд сіноптыкі чакаюць на Гомельшчыне, прыкладна на наступных выхадных або адразу пасля іх. На Усходнім Палессі тэмпературы могуць апусціцца да небяспечных мінус 24.

Большасць дзён небе абяцае быць пахмурным. У некаторыя з дзён умераны ветрык будзе рабіць мароз яшчэ менш камфортным — па адчуванні як на мінус 20–25.

Пры такіх тэмпературах рэагенты на дарогах не працуюць, таму захаваецца галалёд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула