БЕЛ Ł РУС

Беларус Віктар Кіслы набыў амерыканскую кампанію за $20 мільёнаў

1.02.2013 / 15:43

ЯМ

Day 1 Studios з Чыкага будзе перайменавана ў Wargaming West.

Кампанія Wargaming.net, якая належыць беларусу Віктару Кісламу, набыла чыкагскага распрацоўніка гульняў Day 1 Studios.
Сярод самых вядомых яе распрацовак — партаванне камп’ютарнай стралялкі F.E.A.R. на прыстаўкі PlayStation 3 і Xbox 360, а таксама стварэнне камп’ютарнай гульні F.E.A.R. 3.
Сума ўгоды склала $20 мільёнаў.
Амерыканская кампанія будзе перайменавана ў Wargaming West.

Ранейшая плённая праца амерыканцаў з гульнявымі прыстаўкамі (кансолямі) можна азначаць, што Віктар Кіслы вырашыў партаваць свае паспяховыя камп’ютарныя гульні на новую платформу.

Дарэчы, некалькі месяцаў таму Кіслы набыў за $45 мільёнаў аўстралійскую кампанію BigWorld, распрацоўніка рухавічка для World of Tanks.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула