БЕЛ Ł РУС

Худалееў прызначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях

1.02.2013 / 17:37

Падпалкоўнік Аляксандр Худалееў прызначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адным указам Лукашэнка вызваліў генерал-маёра Віктара Крашэўскага ад пасады начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі, які будзе залічаны ў распараджэнне міністра абароны Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула