БЕЛ Ł РУС

Летась у Беларусь спрабавалі прабрацца 98 чалавек, а ўцячы — 521 чалавек

1.02.2013 / 19:45

Агулам за парушэнне памежнага заканадаўства летась было затрымана каля 7 500 чалавек.

Органамі пагранічнай службы Беларусі ў 2012 годзе за парушэнне пагранічнага заканадаўства было затрымана каля 7,5 тыс. чалавек.
З іх 619 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы (у Беларусь — 98, з Беларусі — 521), 334 парушальнікі рэжыму мяжы, больш чым 3,9 тыс. парушальнікаў пагранічнага рэжыму і звыш 2,6 тыс. парушальнікаў рэжыму ў пунктах пропуску.

Практычна палова парушальнікаў мяжы спрабавала выкарыстаць начны час сутак.

Кожны другі затрыманы парушальнік мяжы — выхадзец з Афра-Азіяцкага рэгіёну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула