БЕЛ Ł РУС

Айкут Каджман: Нічыя ў гасцях — гэта добры вынік для «Фенербахчэ»

15.02.2013 / 0:8

Галоўны трэнер «Фенербахчэ» Айкут Каджман пасля гасцявой нічыёй з БАТЭ (0:0) застаўся задаволеным вынікам перад зваротнай сустрэчай у Стамбуле:

Трэба парамаўляць пра тое, што адбывалася да матча і падчас яго. Перад стартавым свістком мы меркавалі, што вынік паядынку будзе весялейшым, чым выйшла насамрэч. У першую чаргу, хачу выказацькампліменты суперніку, які гуляў вельмі дысцыплінавана і дакладна. Супрацьстаяць такой камандзе ўдзесяцёх практычна 90 хвілінаў вельмі складана.

Безумоўна, нічыя ў такіх абставінах у гасцях — гэта добры вынік для нас. У Стамбуле мы паспрабуем згуляць так, як павінны на самай справе.

Як ставіцеся да чырвонай карткі Рауля Мейрэлеша??

Гэта няправільна — нарвацца на чырвоную картку ў пачатку гульні. Безумоўна, мы будзем разглядаць гэтае пытанне. Але галоўнае, не ў тым, каб пакараць гульца, а папярэдзіць падобныя выпадкі ў далейшым.

Якія планы «Фенербахчэ» ў гэтым розыгрышы Лігі Еўропы?

Пасля выпрабавання, якое мы вытрымалі ў матчы з БАТЭ, можна задумацца аб сур’ёзных мэтах у Лізе Еўропы.

Вы сказалі, што БАТЭ — моцная каманда. А ў Стамбуле «Фенербахчэ» прыйдзецца гуляць без падтрымкі родных трыбун…

Футбол — гэта не толькі прысутнасць заўзятараў, але і пачуццё гульні. Хоць заўзятары не будуць прысутнічаць на трыбунах, яны паглядзяць гульню па тэлевізары.
І мы гэта будзем адчуваць. Фанаты — наша сіла. Гэта адна з нашых галоўных асаблівасцяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула