БЕЛ Ł РУС

У Мазыры гарэў тэатр імя Мележа — відэа

16.02.2013 / 17:56

Агнём знішчана каля 800 кв.м даху.

16 лютага ў другой палове дня загарэўся Мазырскі дзяржаўны драматычны тэатр імя І.Мележа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Да моманту прыбыцця ратавальнікаў полымя ахапіла дах будынка. На дадзены момант ачаг узгарання лакалізаваны і ліквідаваны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку пажару агнём знішчана каля 800 кв.м даху. Часткова пашкоджаны другі паверх будынка, дзе знаходзіліся гурткі.

Вядома, што будынак тэатра, пабудаваны ў 30-х гадах ХХ ст., часткова знаходзіўся на рэканструкцыі.

У суботу, а 19-й у тэатры мусілі паказваць «Трагедыю прынца Дацкага» паводле «Гамлета» Шэкспіра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула