Сын Жырыноўскага, дэпутат Лебедзеў, скопіпасціў дысертацыю
Нахабны крадзеж выявілі расейскія блогеры.
Як піша расійскі апазіцыйны журналіст Сяргей Пархоменка, дысертацыя Лебедзева «літаральна да ступені змешвання» нагадвае дысертацыю Міхаіла Корнева «Дамінуючыя фактары партыйнага будаўніцтва ў сучаснай Расеі», якая была абаронена на год раней.
«Запазычванні (вядома ж, без усякіх двукоссяў і спасылак), пачынаюцца проста з першых радкоў аўтарэферата дысертацыі. Непасрэдна пасля стандартнага падзагалоўка «Актуальнасць тэмы даследавання» пачынаюцца фразы з дысертацыі Корнева, скрадзеныя Лебедзевым без найменшых зменаў. Проста голы копіпаст… І гатова. Стаў доктарам філасофіі», — піша Пархоменка.
Журналіст таксама дае ў сваім тэксце 2 спасылкі: на аўтарэферат Корнева і на аналагічную працу Лебедзева.
Уладзімір Жырыноўскі вось ужо амаль 25 гадоў узначальвае псеўдаапазіцыйную