БЕЛ Ł РУС

«Юнацтва» праваліла першы сезон у ВХЛ

25.02.2013 / 22:26

У заключным матчы чэмпіянату Вышэйшай хакейнай лігі Расіі 25 лютага мінскае «Юнацтва» буйна прайграла дома тальяцінскай «Ладзе» — 1:7 (0:1, 0:2, 1:4).

Па выніках 52 матчаў «Юнацтва» з 55 ачкамі заняла 23-е месца сярод 27 удзельнікаў. Каманда атрымала 12 перамог у асноўны час, адну — у авертайме, пяць — па булітах, зведала шэсць паражэнняў па булітах, адно — у авертайме і 27 — у асноўны час, закінула 104 і прапусціла 160 шайбаў.

Гэта быў першы сезон беларускага клуба ў ВХЛ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула