БЕЛ Ł РУС

Псіхічна нездаровы палачанін «замініраваў» псіхіятрычную бальніцу

4.03.2013 / 14:17

Крымінальная справа за заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку паводле часткі 1 артыкула 340 Крымінальнага кодэкса распачата ў дачыненні да 40-гадовага жыхара Полацка, інваліда II групы па псіхічным захворванні.

Мужчына падазраецца ў тым, што раніцай 3 сакавіка па тэлефоне 102 паведаміў пра закладзеную выбуховую прыладу ў Полацкай абласной псіхіятрычнай бальніцы.

Падчас праведзенага комплексу мерапрыемстваў ніякіх выбухованебяспечных прадметаў ва ўстанове аховы здароўя не знойдзена.

Падазраваны змешчаны ў «замініраваную» бальніцу. Раней ён ужо быў судзімы за такія злачынствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула