БЕЛ Ł РУС

На Краснай плошчы затрымалі апазіцыянераў з плакатам «Далоў цара Пуціна» + фота

4.03.2013 / 15:7

Тры чалавекі былі затрыманыя на Краснай Плошчы ў Маскве, пасля таго як разгарнулі плакат з надпісам «Далоў цара Пуціна».

Актывісты прыкавалі сябе кайданкамі да Васкрасенскай (Іверскай) брамы Кітайгарадской сцяны, якая вядзе на плошчу.

Затрыманыя былі дастаўлены ў аддзяленне паліцыі, дзе будзе вырашацца пытанне аб прыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Уладзімір Пуцін быў абраны на трэці тэрмін 4 сакавіка 2012, гэта значыць роўна год таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула