БЕЛ Ł РУС

Мультфільм «Як я служыў у пана»

4.03.2013 / 16:54

Анімацыйная стужка беларускага рэжысёра Міхаіла Тумелі «Як служыў я ў пана» з цыкла «Музычная шкатулка» атрымала прыз журы ў намінацыі на найлепшае гукавое вырашэнне «За музычную драматургію» на 18-м Адкрытым расійскім фестывалі анімацыйнага кіно, што праходзіць у Суздалі.

«Як служыў я ў пана» — экранізацыя вядомай беларускай песні пра беднага работніка.

Дыпломам журы «За тапаграфію казачнасці» таксама адзначаны беларускі мультфільм «Піліпка» рэжысёра Таццяны Кубліцкай. Гран-пры фестывалю атрымала стужка «Бессмяротны» расійскага рэжысёра Міхаіла Алдашына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула