БЕЛ Ł РУС

Спрадвечныя песні беларускіх мужчын

17.04.2013 / 11:43

СМ

18 красавіка ў музеі Янкі Купалы. 18.30.

18 красавіка гурт «Рада» прэзентуе альбом мужчынскага традыцыйнага спеву «Гара».

Як паведаміў НН адзін з удзельнікаў гурту Васіль Мардачоў,

у альбом увайшлі застольныя, шыхтовыя, рэкруцкія песні, запісаныя на Палессі — у асноўным на Століншчыне і Тураўшчыне.
Збіралі іх самі ўдзельнікі гурту.
«Мы стараліся не паўтарацца, шукаць такія песні, варыянтаў якіх не сустракалі ў ранейшых запісах», —
кажа спадар Васіль. Песні прагучаць, вядома ж, на палескім дыялекце.

«Рада» не прывязаная ні да якой філармоніі, дома культуры ці фальклорнай студыі. Гэта гурт людзей, проста шчыра зацікаўленых народнай творчасцю.

У «Радзе» спяваюць прадпрымальнікі, рабочы з МАЗа, супрацоўнік камп’ютарнай фірмы…
Цікава, што ў гурце, апроч чатырох мужчын, ёсць адна жанчына.
Як гучыць «Рада» можна будзе пачуць 18 красавіка ў музеі Янкі Купалы ў Мінску (вул. Янкі Купалы, 4). Пачатак, а 18.30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула