БЕЛ Ł РУС

Самы цікавы літоўскі спявак выступіць сёння ў Мінску

17.04.2013 / 9:42

Nashaniva.com

17 красавіка ў Мінску выступіць ці не самы цікавы малады музыка Літвы — Маркас Палубенка, якога «на слых» можна зблытаць з англічанінам.
Дзякуючы спалучэнню акустычнай гітары і ненавязлівай электронікі Палубенка гучыць у найлепшых традыцыях актуальнай музыкі.

Што цікава, Маркас Палубенка мае беларускія карані — ягоныя бацькі паходзяць з Гродзеншчыны.
Падрабязней пра нечаканы поспех Маркаса можна прачытаць тут.
Разам з Палубенкам у Мінску выступіць украінскі індзі-поп-дуэт Zapaska, які стварае музыку па прынцыпе live looping — спалучэнне імправізацыі і гукавых эфектаў.

Квіткі: 100 000.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула