БЕЛ Ł РУС

Маладую маму, што абвінавацілі ў забойстве сваіх дзяцей, знайшлі мёртвай

17.04.2013 / 11:18

КМ

Па інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, труп убачылі ў садовым таварыстве побач з Салігорскам мясцовыя жыхары. Папярэдне ўстаноўлена, што гэта Наталля Кірсанава, якую шукалі са снежня. Тады ў адной з кватэр Салігорска знайшлі дваіх мёртвых дзяцей — гадавалага хлопчыка і трохгадовую дзяўчынку. Бацька вярнуўся з працы і ўбачыў іх целы ў ваннай. Смерць наступіла ад таго, што дзеці захлынуліся. Крымінальную справу завялі за забойства на іх маці.

У шлюбе 23-гадовая Наталля была чатыры гады. На момант знікнення знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула