БЕЛ Ł РУС

Кітай упершыню апублікаваў звесткі пра колькасць узброеных сіл

17.04.2013 / 12:5

Урад Кітая апублікаваў Белую кнігу па нацыянальнай абароне, у якой, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ краіны, упершыню пазначаная структура Узброеных сілаў краіны.

У войску служаць 850 тысяч чалавек, у флоце — 235 тысяч, а ў ВПС — 398 тысяч.

У 2012 годзе ваенны бюджэт Кітая вырас на 11,2%, перавысіўшы 100 млрд даляраў.

У Белай кнізе падкрэсліваецца: «Шлях мірнага развіцця — гэта цвёрдая і нязменная дзяржаўная воля і стратэгічны выбар Кітая».

Аднак аўтары даклада таксама падкрэсліваюць, што перад Кітаем стаяць шматлікія пагрозы, і што Пекін павінен абараняць сваё нацыянальнае адзінства, тэрытарыяльную цэласнасць і інтарэсы развіцця краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула