БЕЛ Ł РУС

Алена Купчына сустрэлася са Штэфанам Фюле

20.05.2013 / 8:53

МБ

Намесніца міністра замежных справаў узяла ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай чацвёркі, якая прайшла ў Кракаве. Туды запрашалі міністра Макея, але паехала ягоная намесніца. Мінск прадэманстраваў такім чынам, што не моцна яму тое Усходняе партнёрства і трэба.

Як паведамляе БелТА, у сваім выступе Купчына адзначыла, што Мінск зацікаўлены ў працягненні праграматычнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам па лініі «Усходняга партнёрства». Пры гэтым яна звярнула ўвагу «на неабходнасць выканання базавых прынцыпаў партнёрства, такіх як роўнасць і недыскрымінацыя ўдзельнікаў».

У Кракаве Алена Купчына сустрэлася з міністрамі замежных спраў Літвы, Грузіі, а таксама з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле. Гаворка ішла пра перспектывы супрацоўніцтва ў рамках «Усходняга партнёрства» ды развіцця ўзаемаадносінаў Беларусі і ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула