БЕЛ Ł РУС

Каля 20 тарнада абрынуліся на ЗША

20.05.2013 / 9:46

Як мінімум адзін чалавек стаў ахвярай тарнада, якія абрынуліся на штат Аклахома на поўдні ЗША. Стыхія разбурыла больш за сотню жылых дамоў і выклікала мноства ДТЗ.

Паводле інфармацыі Нацыянальнай метэаралагічнай службы ЗША, усяго каля 20 тарнада абрынуліся ў нядзелю на штаты Канзас, Аклахома і Аёва. Мацней за ўсё пацярпеў горад Шауні ў цэнтры Аклахомы.

Магутны вецер абарваў лініі электраперадачы, у выніку каля 10 тыс. чалавек засталіся без святла.

У аэрапорце горада Уічыта ў штаце Канзас былі адмененыя ўсе авіярэйсы, а мясцовым жыхарам рэкамендавана не выходзіць на вуліцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула