БЕЛ Ł РУС

Ад удару маланкі ў Расонах згарэў цэх: знішчана 40 тон брыкету

20.05.2013 / 10:22

Выпадак здарыўся 19 мая, у нядзелю.
Гарэў цэх па вытворчасці паліўных брыкетаў прыватнага гандлёвага вытворчага унітарнага прадпрыемства.

Будынак аднапавярховы, памерамі 26х32 метры, з драўлянымі сценамі і шыферным дахам.

У выніку пажару знішчана 40 тон паліўных брыкетаў і дах будынка, пашкоджаныя сцены.

Пацярпелых няма. Як мяркуецца, прычына пажару — удар маланкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула