БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі беспрацоўнага, які тэрарызаваў школьніка

20.05.2013 / 10:26

19-гадовы хлопец патрабаваў у вучня 10-га класа грошы і неаднаразова яго збіваў.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, спачатку хуліган патрабаваў грошы ў падлетка ў кавярні. Але яго там затрымала ахова і зламыснік трапіў пад адміністрацыйны арышт. Пасля выхаду на волю хлопец знайшоў школьніка праз інтэрнэт і прызначыў яму сустрэчу, нібыта, каб прынесці прабачэнні.

Аднак на сустрэчы ён заявіў, што вымушаны быў заплаціць штраф, таму школьнік мусіць кампенсаваць і матэрыяльныя, і маральныя страты ды назваў цану — 1 млн 200 тысяч рублёў.
У той раз падлетак уцёк.

Праз некалькі дзён хуліган сустрэў хлопца і двойчы збіў яго, аднак быў затрыманы міліцыяй. Яму пагражае тэрмін за вымагальніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула