БЕЛ Ł РУС

У рэйтынгу ВНУ Літвы лідзіруе Віленскі ўніверсітэт

20.05.2013 / 11:34

Віленскі універсітэт па-ранейшаму лідзіруе ў рэйтынгу універсітэтаў Літвы, які ў 16-ы раз апублікаваў часопіс Veidas.

У параўнанні з мінулым годам на другое месца з чацвёртага падняўся Каўнаскі тэхналагічны універсітэт, трэці сёлета — Універсітэт імя Вітаўта Вялікага, які летась быў другім.

Чацвёрты — Універсітэт імя Мікалая Ромера, пяты — Віленскі тэхнічны універсітэт імя Гедыміна.

Сярод прыватных вышэйшых школ лепшую ацэнку атрымаў Інстытут менеджменту і эканомікі ISM.

Універсітэты ацэньваліся па розных крытэрах: разнастайнасці прапанаваных праграм, попыту на рынку працы, міжнароднага прызнання, навуковай дзейнасці і паводле ацэнкі студэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула