БЕЛ Ł РУС

Майкі з надпісам «Nazi» на фан-сектары на матчы Кубка Беларусі — фотафакт

27.05.2013 / 9:49

nn.by

Падчас матчу фіналу Кубка Беларусі, што прайшоў у Жодзіне, на фан-сектары «Дынама» Мінск былі заўважаныя заўзятары ў такіх вось майках.

Ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, змагаюцца з праявамі нацысцкай прапаганды падчас спартыўных спаборніцтваў.

Так, вясной 2010 г. мінскае «Дынама» было аштрафаванае на 7 тыс. базавых велічыняў за банер фанатаў з выявай нацысцкага кіраўніка Рудольфа Геса, вывешаны фанатамі на матчы 6 тура чэмпіёна Беларусі «Дынама» (Мінск) — «Віцебск». Гэта самы буйны штраф у гісторыі беларускага клубнага футбола.

А ў ліпені 2010 г. заўзятары БАТЭ падчас матчу кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з ісландскім «Хабнарфьёрдзюрам» ўзнялі таблічкі з зашыфраваным нацысцкім вітаннем. тут ужо паследавала жорсткая рэакцыя кіраўніцтва клуба ў асобе Анатоля Капскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула