БЕЛ Ł РУС

Пасля ўсеагульнага страйку ў Новай Каледоніі цэны панізілі на 10%

27.05.2013 / 9:54

На востраве Новая Каледонія скончылася ўсеагульная забастоўка. Прафсаюзы пратэставалі супраць таго, што на гэтым востраве ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, які належыць Францыі, у цэны ў сярэднім на 35% вышэйшыя, чым у самой Францыі.

З 15 мая члены прафсаюзаў блакавалі дарогі, супермаркеты і порт.

Мясцовыя ўлады і прадстаўнікі прафсаюзаў і працадаўцаў прыйшлі да пагаднення, згодна з якім цэны на 300 розных прадуктаў панізяцца неадкладна на 10%.

Астатнія цэны будуць замарожаныя да снежня 2014 года, а таксама будзе праведзена ўсеагульная рэформа падаткаабкладання на востраве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула