БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак узяўся за мафію

27.05.2013 / 10:17

Nashaniva.com

Папа рымскі Францішак раскрытыкаваў італьянскую мафію і заклікаў злачынцаў маліцца.

Аб гэтым пантыфік заявіў падчас свайго традыцыйнага нядзельнага звароту на плошчы святога Пятра ў Рыме.

«Я думаю пра ўсе пакуты мужчын, жанчын і нават дзяцей, якіх выкарыстоўвае мафія. Яны вымушаныя выконваць працу, якая ператварае іх у рабоў, напрыклад, займацца прастытуцыяй. Мы молімся, каб гэтыя мафіёзныя мужчыны і жанчыны звярнуліся да Бога», — сказаў Францішак.

У суботу сіцылійскі святар Джузэпэ Пульізі, забіты пасля заклікаў да вернікаў супрацьстаяць мафіі, быў прызнаны пакутнікам і далучаны да ліку блажэнных. Пры жыцці ён неаднаразова казаў пра тое, што Cosa Nostra вярбуе маладых людзей, карыстаючыся іх нявопытнасцю і прагай лёгкіх грошай, і заклікаў вернікаў не паддавацца спакусам.

Па словах папы рымскага, Пульізі быў узорным святаром, які ратаваў моладзь ад арганізаванай злачыннасці. «Таму яна (мафія) паспрабавала знішчыць яго, забіўшы яго», — дадаў Францішак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула