БЕЛ Ł РУС

Кэры: У эканоміку Палестыны ўкладуць $4 млрд

27.05.2013 / 10:21

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што ў палестынскую эканоміку плануецца ўкласці $ 4 млрд.

Гэтая сума, на думку ЗША, павінная забяспечыць 50-працэнтны рост эканомікі Палестыны. Мяркуецца, што на дасягненне такіх вынікаў пойдзе тры гады.

Кэры адзначыў, што дзякуючы такім укладанням узровень беспрацоўя ў краіне можа скараціцца на дзве траціны, а сярэдняя заработная плата — вырасці на 40%.

Аднак, падкрэсліў кіраўнік Дзярждэпа, поспех залежыць ад прагрэсу палестынска-ізраільскіх адносін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула