БЕЛ Ł РУС

У Мінску пешаход застаўся жывы пасля двайнога наезду

27.05.2013 / 10:56

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ здарылася 26 мая ў 22.45 на Лагойскім Тракце.

Дваццацідвухгадовы пешаход перасякаў праезную частку на чырвоны сігнал святлафора, калі на яго наехаў легкавы «Рэно». Ад удару маладога чалавека адкінула на сустрэчны «БМВ».

Пешаход быў шпіталізаваны з дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжару, удар пляча, закрытая траўма грудной клеткі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула