Працягваецца падрыхтоўка да вучэнняў «Захад-2013»
Працягваецца падрыхтоўка да сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2013", якія пройдуць у верасні.
Як паведаміла прэс-служба беларускага Міністэрства абароны, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да вучэнняў 27 мая ў Беларусь з рабочым візітам прыбыла група афіцэраў Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі. Беларускія ваеннаслужачыя сумесна з расійскімі калегамі правядуць рэкагнасцыроўку раёнаў вучэнняў.
З улікам вынікаў рэкагнасцыроўкі будзе ўдакладнены парадак практычных дзеянняў войскаў падчас вучэнняў.