ВНУ скарачаюць прыём абітурыентаў на 2013 год
Агульны прыём у 54 установы вышэйшай адукацыі сёлета складзе 79,3 тыс. чалавек. З іх на навучанне за кошт рэспубліканскага бюджэту плануецца прыняць 30,5 тыс. чалавек, што на 5,2% менш, чым у 2012 годзе (32,2 тыс.), на платнае навучанне — 47 тыс. чалавек, што на 15% менш (55,8 тыс.).
Як заявіў на нарадзе адказных сакратароў прыёмных камісій устаноў вышэйшай адукацыі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук 24 мая, план прыёму абітурыентаў сфарміраваны з улікам наяўнай дэмаграфічнай сітуацыі — сёлета выпуск са школ складзе 59 тыс. чалавек, што на 6,4 тыс. менш, чым у 2012 годзе. А таксама з улікам скарачэння на 10% агульнага аб’ёму падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, пераразмеркавання бюджэтных рэсурсаў на запатрабаваныя, высокатэхналагічныя спецыяльнасці ў сферы
Першы намеснік міністра зазначыў, што ўзгадненне кантрольных лічбаў прыёму ў ВНУ на 2013 год ажыццяўлялася «марудна і няпроста»,бо заснавальнікі з цяжкасцю пагаджаліся на скарачэнне прыёму, асабліва на такія спецыяльнасці, як «эканоміка», «кіраванне», «правазнаўства».