БЕЛ Ł РУС

Падчас спаборніцтваў у Брэсце памёр трэнер Павел Трашчыла

27.05.2013 / 11:48

Павел Трашчыла — другі злева

Павел Паўлавіч Трашчыла памёр у ноч на 26 мая. 23-26 мая ў Брэсце праходзіла рэспубліканская універсіяда па лёгкай атлетыцы, у якой бралі ўдзел 25 камандаў ВНУ Беларусі.

Павел Трашчыла быў на спаборніцтвах разам са сваёй камандай БНТУ, дзе працаваў на кафедры спорту.

П. Трашчыла нарадзіўся ў в Аснежыцы Пінскага раёна 29 кастрычніка 1959. У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Дацэнт, майстар спорту СССР па лёгкай атлетыцы, трэнер вышэйшай катэгорыі, Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула