Хакеіст Міхалёў дыскваліфікаваны на два гады за ўжыванне допінгу
35-гадовы форвард хакейнага клуба «Дынама» (Мінск) і зборнай Беларусі Андрэй Міхалёў дыскваліфікаваны за ўжыванне допінгу, паведаміла 29 мая прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея.
У допінг-пробы, узятай у спартсмена 8 лютага ў дацкім Военсе пасля матчу алімпійскай кваліфікацыі супраць Украіны, быў выяўлены забаронены стымулятар метылгексанамін, пра што было абвешчана 5 сакавіка. Аналіз праводзіла нарвежская лабараторыя, акрэдытаваная Сусветным антыдопінгавым агенцтвам (ВАДА). Тэрмін дыскваліфікацыі Міхалёва адлічваецца з 7 сакавіка і завершыцца ў ноч на 7 сакавіка 2015.
Рашэнне дысцыплінарнага камітэта ІІХФ можа быць абскарджана самім спартсменам, нацыянальнай хакейнай федэрацыяй, міжнароднай федэрацыяй і ВАДА.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула